Судовае паседжанне па справе Яраслава Берніковіча перанесенае на 19 ліпеня

2007 2007-07-16T16:22:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суддзя патлумачыла сваё рашэнне недахопам сведчанняў для вынясення прысуду.

 
Сёння ў Глыбоцкім раённым судзе (Віцебская вобласць) адбылося паседжанне суда па справе актывіста Руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Паводле міліцыянтаў, актывіст вінаваты ў тым, што быў апрануты ў майку з надпісам “Рух “За Свабоду”, якая з’яўляецца атрыбутам несанкцыянаванай акцыі і ўтрымлівае палітычныя лозунгі Аляксандра Мілінкевіча.

 
15 ліпеня, у Глыбокім адбылася акцыя Руху “За Свабоду” па папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцяў. На мясцовым рынку актывісты Руху “За свабоду” распаўсюджвалі каляровыя брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” і
CD-дыскі з серыі “Песні Свабоды”.

 
Падчас акцыі міліцыянты, што дзяжурылі ў гэты час на рынку, выклікалі міліцэйскі “уазік”. Ужо пасля акцыі, у кавярні на выхадзе з рынку быў затрыманы нарадам міліцыі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Генадзя Качана і дастаўлены ў раённы аддзел міліцыі Яраслаў Берніковіч. У пастарунку на Яраслава Берніковіча быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Міліцыянты расказалі, што падставаю для затрымання стаўся ананімны тэлефонны званок пра тое, што на гарадскім кірмашы праходзіць несанкцыянаваная апазіцыйная акцыя.


У пратаколе, складзеным на глыбоцкага актывіста, запісана тое, што ён быў у майцы з надпісам “Рух “За Свабоду”. Майка была прызнаная атрыбутам несанкцыянаванай акцыі, бо яна нібыта забірала залішнюю ўвагу мінакоў, а слоган руху Аляксандра Мілінкевіча быў патрактаваны міліцыянтамі за палітычны лозунг.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international