Рэформа правапісу – яшчэ адзін рычаг ціску на незалежны друк?

2007 2007-07-13T14:24:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праект закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” адобрылі 12 ліпеня дэпутаты парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу і рэкамендавалі да разгляду на восеньскай сесіі.
Дакумент плануецца прыняць менавіта ў форме закона, а не ўрадавай пастановы, як прапаноўвалі некаторыя чальцы камісіі.

Закон патрэбны, каб “навесці парадак у беларускай мове і абараніць яе ад разбурэньня і свавольля”, – зазначыў на пасяджэньні камісіі яе старшыня Уладзімір Здановіч. Па яго сцверджаньні, “існуючых правілаў беларускай мовы можна было б і не мяняць, калі б яны выконваліся ўсімі суб'ектамі гаспадараньня, усімі сродкамі масавай інфармацыі”.

Парламентарый узгадаў, як у 1998 годзе недзяржаўная газета “Наша Ніва” абскардзіла праз суд вынесенае ёй папярэджаньне аб парушэньні арт.6 Закона аб друку (скажэньне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы). Тады, па словах У.Здановіча, “адзіная спроба навесці парадак у гэтай сферы пацярпела няўдачу”.

У калектыве недзяржаўнай газеты “Наша Ніва”, якая карыстаецца неакласічным правапісам, так званай “тарашкевіцай”, пытаньне, на якой мове выходзіць у выпадку прыняцьця закона, пакуль абмяркоўваецца. “Закон пакуль не прыняты, і мы спадзяемся, што нашаму кіраўніцтву хопіць мудрасьці не рабіць з гэтай рэформы правапісу дубіну для змаганьня з незалежнай прэсай, – выказаў сваё спадзяваньне галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Скурко. “Рэформа правапісу мовы мае права на існаваньне, у гэтым няма нічога дрэннага, але яна не мусіць быць рэпрэсіўным механізмам”, – падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international