Новы конкурс стыпендый для студэнтаў з Беларусі

2007 2007-07-13T11:06:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паўночная Рада Міністраў заявіла пра адкрыцьцё новага конкурсу стыпендый для Беларусі. У сувязі з гэтым беларускія студэнты маюць дадатковую магчымасць падаць заяўкі на навучаньне ва Украіне, а ў асобных выпадках таксама ва ўніверсітэтах іншых краін, якія мяжуюць з Беларуссю.

Пакуль яшчэ толькі сярэдзіна лета і таму ёсць час, каб звярнуцца ў некаторыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны, для далейшага навучаньня з восені 2007 года. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у каардынатара гэтага праекта ў Кіеве Ларысы Брондэр праз larisa.bronder@mfa.no

Аднак трэба мець на ўвае тую акалічнасьць, што заяўнікі павінны паралельна пасылаць заяўкі на стыпендыі і ў выбраныя універсітэты Украіны. Апошняя дата для падачы заявак на стыпендыю – 17 жніўня. Калі ласка, глядзіце ўказаньні і формы заявак на http://www.norden.org/hviterussland/sk/youth_prog.asp?lang=

Новая праграма стыпендый “Доступ да вышэйшай адукацыі для беларускай моладзі” мае на мэце прадтрымку ў навучаньні беларускіх грамадзян у Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце (ЕГУ) ў Вільні ды розных універсітэтах Украіны, а ў асобных выпадках – ва універсітэтах у іншых краінах-суседзях Беларусі.

Праграма стыпендый для студэнтаў з Беларусі фінансуецца сумесна Еўразвязам і Паўночнай Радай Міністраў. Большая частка сродкаў паступае ад Еўразвяза.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international