Пінскі гарвыканкам баіцца выгод ад партнёрства з ЕС

2007 2007-07-13T10:12:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч быў затрыманы 12 ліпеня ў Пінску падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. У актывіста перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі.

 

Аляксандр Рамановіч разам са сваімі паплечнікамі раздавалі брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” каля будынку мясцовага гарвыканкаму.  Намеснік кіраўніка гарвыканкаму, атрымаўшы адзін з экзэмпляраў, выклікаў міліцыю.

 

- Напачатку прыехалі двое прапаршчыкаў з аўтаматамі і папрасілі мяне праехаць з імі ў аддзяленне, - распавядае Аляксандр Рамановіч. – Я адмовіўся. Тады яны выклікалі супрацоўнікаў РАУСа, сярод якіх быў В. Лукашэнка, якія перапісалі мае пашпартныя дадзеныя.

 

Нагадаем, што Рух “За Свабоду” праводзіць акцыю па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. Каля станцый метро, на прыпынках грамадскага транспарту, каля адміністратыўных будынкаў і ў іншых людных месцах актывісты Руху “За Свабоду” распаўсюджваюць брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі”, а таксама распавядаць грамадзянам аб выгодах якія можа атрымаць нашая краіны ад партнёрства з ЕС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international