На правабаронцаў ціснуць з дапамогай падаткавікоў

2007 2007-07-12T15:12:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падатковая інспекцыя ў Гомелі вырашыла праверыць грамадскае аб’яднаньне “Прававая ініцыятыва”. 13 ліпеня Леаніду Судаленку, старшыні гомельскага аддзялення аб’яднання, прадпісана прадаставіць на праверку шэраг дакумантаў. Спіс запатрабаваных папераў налічвае амаль дваццаць найменняў.

Гісторыя пачалася ў панядзелак, калі спадару Судаленку патэлефанавалі з інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Чыгуначным раёне Гомеля. У катэгарычнай форме грамадскаму актывісту прапанавалі тэрмінова занесці ўсе паперы на праверку. На гэта Леанід Судаленка адказаў, што гаворка ідзе не пра фірму, а пра грамадзкае аб’яднанне, паведамляе “Радыё Рацыя”.

У арганізацыі няма штатнага раскладу і заробкаў, таму няма мажлівасці неадкладна рэагаваць на ўсе пажаданні правяральшчыкаў. “Паперы ў сэйфе, ключ у бухгалтаркі, а бухгалтарка – на дачы!” – дадаў спадар Судаленка. Апрача таго, актывіст звярнуў увагу падаткавікоў на тое, што не атрымаў пісьмовага прадпісання аб праверцы.

У аўторак спадар Судаленка заехаў за гэтым дакументам у інспекцыю. Там з ім зноўку спрабавалі размаўляць на падвышаных танах і нават пагражалі адміністрацыйным штрафам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international