Амапаўцы разганяюць пікеты Юрыя Хадыкі

2004 2004-10-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераным асобам кандыдата Партыі БНФ Юрыя Хадыкі, што балятуецца па 108-й Каліноўскай акрузе Менску, пагражаюць асобы ў цывільным, што прадстаўляюцца амапаўцамі.

6 кастрычніка падчас агітацыйнага пікету міліцыя затрымала трох памочнікаў кандыдата.

Ларысу Лепарскую, як паведаміў Юрый Хадыка, даставілі ў Першамайскі РУУС на падставе таго, што быццам бы пікет незаконны. У міліцыі жанчыну абшукалі і знайшлі у яе пару дзесяткаў налепак “Скажы Лукашэнку “Не!”. На спадарыню Ларысу быў складзены пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

“Я ня ведаю, што мелі на ўвазе супрацоўнікі міліцыі пад “распаўсюджваньнем”, — адзначыў Юры Віктаравіч. — Ларыса Лепарская трымала ў руках адну налепку і нічога не расклейвала. І якія выходныя дадзеныя павінны быць на налепках?”.

Усьлед за Ларысай Лепарскай яшчэ дзьвюх давераных асобаў, Сяргея Шынкевіча і Віктара Лісоўскага, у Першамайскі РУУС дастав ілі ўжо амапаўцы. “Вы праводзіце несанкцыянаванае пікетаваньне з забароненай сымболікай”, — заявілі амапаўцы, маючы на ўвазе бел-чырвона-белыя сьцягі. Давераных асобаў у міліцыі абшукалі, але нічога, акрамя перадвыбарчых улётак кандыдата, ня выявілі.

“Міліцэйскае бязьмежжа, — кажа Юры Хадыка. — Ім трэба затрымаць. Але як затрымаць, калі чалавек нічога не парушае? Значыць, трэба прыдумаць прычыну. Прыдумалі, што пікет незаконны. Беспадстаўна, што потым прызнаў капітан міліцыі і прабачыўся. Але пікет яны мне сарвалі”.

Юры Хадыка напісаў скаргі ў ЦВК, пракуратуру Першамайскага раёну і місію АБСЭ/БДІПЧ па назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі з нагоды затрыманьня міліцыяй сваіх давераных асобаў. “Гэта грубая і бязглуздая правакацыя, накіраваная на стварэньне максымальных перашкодаў апазыцыйным кандыдатам”, — пракамэнтаваў здарэньне спадар Хадыка.

Учора, 7 кастрычніка, акцыя застрашэньня працягвалася. Стрыжаныя хлопцы ў цывільным, некаторыя зь іх назваліся супрацоўнікамі АМАПу, патрабавалі зьвярнуць пікеты. Інакш давераных асобаў кандыдата абяцалі адвезьці ў міліцыю. Ізноў раздражненьне выклікаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Прэс-група Партыі БНФ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international