“Пачалася чарговая “касавіца” – прарэджваньне актыўных кандыдатаў. І найбольш церпяць як раз тыя кандыдаты, якія прадстаўляюць дэмакратычныя партыі”, - гаворыць Алесь Бяляцкі сябра ЦВК з правам дарадчага голасу.

2004 2004-10-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка ў Цэнтральнай камісіі Рэcпублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскага рэферэндума адбыўся разгляд скаргаў на пазбаўленьне ў рэгістрацыі ў кандыдаты.

На паседжаньні разглядаліся скаргі кандыдатаў, якія былі пазбаўленыя рэгістрацыі акруговымі камісіямі, а таксама скаргі кандыдатаў, якім былі вынесены папярэджаньні.

Па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №71 былі зьнятыя Павел Севярынец (адзін з прадстаўнікоў кааліцыі “Маладая Беларусь”) і Уладзіслаў Токараў (Партыя БНФ). Паўла Севярынца абвінавацілі ў тым, што ён падчас свайго выступу па радыё, абразіў дзяржаўных асобаў, хаця ў тых словах, якія прыводзіліся ў абвінавачаньні няма ніякай канкрэтыкі. П. Севярынец сказаў пра “карупцыю, бюракратыю, хлусьню на ўсіх узроўнях улады”. Уладзіслава Токарава абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці, бо ён падчас выступу па радыё сказаў “пенсіянераў можна купіць напярэдадні выбараў тым, што дадаць ім крыху грошай”. Вось гэтая фраза была кваліфікаваная як распальваньне сацыяльнай варожасьці. Усе сябры ЦВК з правам дарадчага голасу (прадстаўнікі дэмакратычных партый) выступалі за аднаўленьне кандыдатаў, але ЦВК пакінула рашэньне акруговых камісій у сіле. Чаму? Таму, што ЦВК накіравала тэксты выступаў на экспертызу ў назіральны савет па сродках масавай інфармацыі, які быў створаны напярэдадні выбараў з прадстаўнікоў праўрадавых СМІ
(туды ўваходзяць эксьперты з Міністэрства інфармацыі і некаторыя рэдактары газетаў накшталт рэдактар “Советской Белоруссии» Паўла Якубовіча. Гэты эксьпертны савет вынес рашэньне, што ў тэкстах выступаў кандыдатаў сапраўды ўтрымліваецца зьнявага, паклёп і распальваньне сацыяльнай варожасьці ў грамадстве. ЦВК проста спаслалася на гэтае заключэньне назіральнага савета і вынесла рашэньне пра пазбаўленьне рэгістрацыі.

ЦВК задаволіла скарга, якую падаў Уладзімір Ігнаток (маёр), балатуецца па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе №26, яго зьнялі за парушэньне парадку агітацыі. Яго начальнік забраў адзін каляндарык і занёс ў выбарчую камісю. Але ЦВК аднавіла рэгістрацыю, пры гэтым вынесла папярэджаньне.

Алена Сом вылучалася па Полацкай выбарчай акрузе №28. Яе скарга была не задаволеная. А. Сом была зьнятая з рэгістрацыі за тое, што яна не ўзяла адпачынак за свой кошт на час перадвыбарчай кампаніі.

Была не задаволена скарга Главацкіх Васіля (Партыя БНФ) па Наваполацкай выбарчай акрузе №25 за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходзячых дадзеных. Знайшлі ўлётку без выходзячых дадзеных, дзе была толькі біяграфія кандыдата і яго партрэт.

Не задаволена скарга Юрыя Зянковіча, які вылучаўся па Мінскай сельскай выбарчай акрузе№84. Ю. Зянковічу было вынесенае папярэджаньне за распаўсюд агітацыйнага матэрыялу супраць рэферэндума і за праграму Партыі БНФ, якую ён распаўсюджваў разам са сваім агітацыйным матэрыялам. Папярэджаньне пакінутае ў сіле.

Не задаволілі скаргу Воліна Уладзімр (ЛДПБ), які вылучаўся па Пухавічскай выбарчай акрузе №88. Ён быў зьняты паводле рашэньня вышэйга кіруючага органа сваёй партыі.

ЦВК задаліла скаргу дзеючага дэпутата Кірыла Халопіка, які балаутецца па Шабанаўскай акрузе №93. ЦВК вынесла К. Халопіку папярэджаноне з атое, што ён не прадставіў давераных асобаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international