У Гародні забаронена выстава Напалеона Орды

2007 2007-07-11T09:12:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarus-018.jpg
Напалеон Орда

Напалеон Орда

Паводле вынікаў пленэра “Шляхамі Напалеона Орды”, які прайшоў цягам мінулага тыдня, у Гродзенскай гарадской выставачнай зале сёння мелася адкрыцца выстава. Але давялося шукаць іншае месца. Гэта было планавае мерапрыемства, зацверджанае аддзелам культуры Гродзенскага гарвыканкаму яшчэ паўгады таму. Аднак, па ўсім, паўсталі ідэалагічныя праблемы.

Пленэр “Шляхамі Напалеона Орды” быў прысвечаны 15-годдзю дзейнасці Таварыства польскіх мастакоў, якое цяпер функцыянуе пад крылом непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Верагодны выступ Анжалікі Борыс у гарадской выставачнай зале, якая належыць гарвыканкаму, мог бы скончыцца скандалам. Прынамсі, як паведаміла дырэктарка залы Ірына Сільвановіч, у гарвыканкаме ёй паведамілі, што за ўсё, што адбываецца ў выставачнай зале, яна нясе персанальную адказнасць.

У выніку выстава паводле пленэру адкрылася ў памяшканні абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня Таварыства польскіх мастакоў Станіслаў Кічка лічыць, што гэта найлепшае высьце з дадзенай сітуацыі.

А ў Гродзенскай гарадской выставачнай зале вырашылі зладзіць экспазіцыю пастэляў маскоўскага мастака Валерыя Рубаненкі, якая мелася адкрыцца праз два тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international