Улады патрабуюць спыніць арганізаваны адпачынак у намётавым лагеры пад Менскам

2007 2007-07-11T08:57:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lager_foto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У намётавым  лагеры

У намётавым лагеры

Галоўны ідэолаг Валожыншчыны загадвае спыніць адпачынак, арганізаваны евангельскімі веруючымі, і прадаставіць спіс усіх хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве. Юрысты лічаць гэтыя патрабаванні беспадстаўнымі і незаконнымі. Арганізатарам адпачынку з'яўляецца абшчына Рэлігійнага Аб'яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Царква Ісуса Хрыста" г. Мінска.

Як паведамляецца ў распаўсюджаным Хрысціянскім праваабарончым Домам прэс-рэлізе, 10 ліпеня начальнік ідэалагічнага аддзела Валожынскага райвыканкаму Алег Бобрык запатрабаваў ад арганізатарў спыніць дазволены ўладамі адпачынак ў намётавым лагеры пад Мінскам. Таксама ідэолаг патрабуе прадаставіць поўны спіс удзельнікаў лагеру.

"Такі адпачынак – цэлымі сем'ямі, на прыродзе, - з'яўляецца традыцыйным для нашых цэркваў, - гаворыць Барыс Чарнаглаз, пастар мінскай "Царквы Ісуса Хрыста". – У месцы, дзе праходзіць адпачынак, заўсёды цудоўная атмасфера, добрая арганізацыя і ёсць усё неабходнае для людзей. Патрабаванні з'ехаць, – я лічу іх незаконнымі. Мы маем дазвол на гэтае мерапрыемства, а ўлады ціснуць на нас, і зноў спрабуюць пазбавіць нас права збірацца разам. Нават тут, у лесе мы не маем спакою!"

6 ліпеня месца адпачынку наведалі шэсць прадстаўнікоў улады. Сярод іх былі начальнік ідэалагічнага аддзелу Валожынскага райвыканкаму Бобрык А. А., супрацоўнікі выканкаму, а таксама 2 чалавекі, якія адмовіліся прадставіцца і паказаць дакументы. Падчас свайго візіта чыноўнікі і невядомыя агледзелі месца адпачынку, а таксама апыталі некаторых дзяцей без дазволу іхніх бацькоў.

10 ліпеня Бобрык ізноў наведаў месца адпачынку і загадаў спыніць мерапрыемства. Аднак веруючыя адмовіліся, заявіўшы, што патрабаванне беспадстаўнае. Вечарам А. Бобрык прыехаў яшчэ раз і перадаў арганізатарам лагеру дакумент, у якім патрабаванне выкладзенае у пісьмовай форме. Юрысты лічаць што гэты дакумент не мае юрыдычнай сілы. "Прадстаўлены А. Бобрыкам ліст нельга нават кваліфікаваць як афіцыйны дакумент, - гаворыць юрыст Дзіна Шаўцова. Ён не адпавядае патрабаваннем дзеючага заканадаўства і стандартам справаводства. Аналізуючы сітуацыю, прыходзіш да высновы, што дзяржорганы неправільна прымяняюць дзеючае заканадаўства, а з гэтага вынікае, што іх патрабаванне "забяспечыць выезд сябраў абшчыны з намётавага лагеру па месцу жыхарства" з'яўляецца беспадстаўным і незаконным."

Веруючыя мінскай рэлігійнай абшчыны "Царква Ісуса Хрыста" ладзяць супольны адпачынак адзінаццаты год запар, і да гэтага часу ніякіх праблемаў з атрыманнем дазволу яны не мелі. Адпачынак адбываецца каля мястэчка Ракаў пад Мінскам. Мерапрыемства праходзіць ў тры змены з 30 чэрвеня па 15 ліпеня. У кожнай змене прымаюць удзел ад 150 да 200 чалавек. 11 ліпеня мае рапачацца музычны фестываль, на які збяруцца музыканты і выканаўцы хрысціянскай музыкі з усёй Беларусі. Аднак яго правядзенне зараз апынулася пад пагрозай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international