Лідчукі ўсіх краін, яднайцеся!
10.07.2007.
Тэгі: культура, дыяспара.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Сусветны з’езд лідчукоў арганізаваны ў Лідзе Таварыствам польскай культуры Лідчыны.
Як паведаміў ягоны старшыня Аляксандар Калышка, у з’ездзе бярэ ўдзел 65 дэлегатаў, у асноўным жыхары Польшчы, радавод якіх выводзіцца з Лідчыны, дакладней з колішняга Лідскага павету, у склад якога ўваходзілі вёскі цяперашніх Воранаўскага і Шчучынскага раёнаў.
Дэлегаты з’езду лідчукоў наведалі Мінск, Бярозаўку, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча, а таксама магілы жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў жніўні 1944 году ў сутычках з НКУСаўцамі.
Па словах Аляксандра Калышкі, узнікла праблема з рэгістрацыяй дэлегатаў з’езда. Рэч у тым, што гэта працэдура вымагае запаўнення ажно чатырох анкет на расійскай мове, што займае шмат часу.
Навіны па тэме
01.10.2008 Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы
01.10.2008 Для Мінкульту «Тутэйшыя» — праява шавінізму
19.09.2008 Новыя дыскі сэрыі «Беларускі Музычны Архіў»
19.08.2008 “Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня
19.08.2008 «Свабодны тэатр» абшукалі на мяжы: прозвішчы акцёраў занеслі ў «чорны спіс»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











