АБСЭ заклікае вызваліць палітзьняволеных

2007 2007-07-09T13:50:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/06072007_osce.jpg
Фота Хартыя 97.

Фота Хартыя 97.

У апошні дзень працы сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Кіеве ўхваленая рэзалюцыя па сытуацыі ў Беларусі.У дакумэнце ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў вызваліць палітзьняволеных, правесьці незалежнае расьсьледаваньне справаў зьніклых апанэнтаў рэжыму, забясьпечыць свабоду СМІ і няўрадавых арганізацый, а таксама ўнесьці папраўкі ў выбарчае заканадаўства.

Апроч таго, рэзалюцыя ПА АБСЭ заклікае беларускія ўлады скарыстацца ініцыятывай Эўразьвязу на добрасуседзтва, выконваць міжнародныя абавязацельствы і трымацца прынцыпаў пабудовы вольнай і дэмакратычнай дзяржавы.

Як паведаміў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які вярнуўся ў Менск напярэдадні, афіцыйная дэлегацыя на чале з намесьнікам старшыні Палаты прадстаўніком Сяргеем Забалотцам імкнулася пераканаць кіраўніцтва парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў тым, што ў Беларусі няма праблемаў ні з правядзеньнем выбарчых кампаній, ні з магчымасьцю выказваць альтэрнатыўныя думкі:

“Калі гаварыць тое, што гаварыў на канфэрэнцыі Забалоцец – маўляў, у нас няма палітычных вязьняў, што ў нас няма праблемаў з выбарамі, выбары прайшлі дэмакратычна і гэта зафіксавалі дзесяткі тысяч назіральнікаў, то ў гэта цяжка верыць усім, хто больш-менш цікавіцца сытуацыяй у Беларусі.

Бо само АБСЭ наглядала і давала ацэнку тым жа выбарам. А наконт палітычных вязьняў ці скрадзеных — гэта ўжо абсалютна вядомыя факты. І калі мікшаваць вось гэта, то пазыцыя ў іх была вельмі слабая”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international