6 кастрычніка акруговая камсія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 77 вынесла папярэджаньне кандыдату ад Партыі БНФ Салашу Сяргею.
06.10.2004.
Сяргея Салаша абвінавацілі ў парушэньні парадку агітацыі, за тое, што ён быццам бы распаўсюджваў улёткі, на якія былі скарыстаныя яго асабістыя сродкі. На самай справе ўлёткі былі разасланыя сябрам камісій яшчэ задоўга да абвяшчэньня выбараў. У тэксьце улётак Салаш нагадваў сябрам камісій пра адказнасьць за фальсіфікацыю выбараў. Такім чынам гэтыя ўлёткі ніяк нельга лічыць агітацыйным матэрыялам.Нагадаем, што паводле Выбрачага Кодэксу, дзьвюх папярэджаньняў дастаткова для зьняцьця кандыдата з рэгістрацыі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








