Суд па справе Юрася Алейніка цягнуўся 7,5 гадзінаў

2007 2007-07-05T15:02:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пачатак судовага паседжаньня па справе адлічанага з Акадэміі кіраваньня Юрася Алейніка быў досыць нэрвовы. Судзьдзя Пракаповіч выдаліла з залі аднаго са сьведкаў з боку адлічанага студэнта за фатаграфаваньне без дазволу. Праваабаронцу Алену Танкачову падвяла яе ўсьмешка — у выніку яе таксама папрасілі за дзьверы. На судзе прысутнічала досыць народу. Ужо былы кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсан, які сёньня а 5-й раніцы пакінуў Беларусь, заехаў у суд на паўгадзіны і застаўся да канца. Ён нават ахвяраваў фуршэтам у амэрыканскім пасольстве з нагоды нацыянальнага сьвята ЗША Дня незалежнасьці.

 Інтарэсы Юрася Алейніка прадстаўляла адвакатка Ларыса Атаманчук, а таксама прадстаўнік грамдзкасьці Алег Гулак. Яго ролю ў працэсе Юрась ацэньвае вельмі высока:

«Вынікі суду досыць прадказальныя, але сам факт, што ў судзе ў прысутнасьці сьведкаў даводзіцца нашая рацыя, паказваецца абсурд сёньняшняй сытуацыі — у гэтым заслуга найперш Гулака».

З боку студэнта былі прадстаўленыя пяць сведак. Акадэмія кіраваньня дэлегавала на суд намесьніцу дэкана па выхаваўчай працы Тацяну Печанёву. Па словах Ю. Алейніка, сьведчаньні апошняй былі вельмі блытанымі, аднак судзьдзя прыняла іх да ведама. У той жа час паказаньні сведкаў з боку былога студэнта Акадэміі па?большасьці адхіляліся. Судзьдзя не задаволіла хадайніцтва Алейніка наконт аналізу вучэбных журналаў. Нагадаем, што Ю. Алейнік настойвае, што ягонае адлічэньне сьведчыць пра дыскрымінацыю і парушэньне яго канстытуцыйных правоў. А каб давесьці факт дыскрымінацыі, на думку хлопца, суд павінен азнаёміцца з вучэбнымі журналамі ўсіх групаў 4-га курсу Акадэміі. Замест гэтага былі разгледжаныя некаторыя характарыстыкі адлічаных цягам апошніх сэмэстраў студэнтаў Акадэміі кіраваньня. У адказ на адхіленьне хадайніцтва пазоўнік заявіў пра адвод судзьдзі.

«Я лічу, што судзьдзя некампэтэнтная ў гэтым канкрэтным пытаньні і не прыкладае дастаткова высілкаў, каб разьвязаць сытуацыю», — патлумачыў гэты крок Алейнік.

Але судзьдзя адмовіла і ў гэтым ды прызначыла працяг справы на наступны дзень. Суд распачаўся а 9.30. Сёньня ж, магчыма, будзе вынесены і вырак. Наконт канчатковага рашэньня суду выдатнік акадэміі ня мае ілюзіяў, але й ад ранейшых рашэньняў не адмаўляецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international