Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюза палякаў
05.07.2007.
Тэгі: крымінальная справа, грамадскія арганізацыі, Саюз палякаў.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнанага ўладамі Саюза палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута.
Іх прызналі падазраванымі ў справе аб запалохванні Віктара Богдана — дырэктара Дома польскага ў Шчучыне.
Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 года, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лагеры, аб’явіўшы нелегітымным абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс.Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку і Віктар Богдан. Дзеянне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу, а пазней яе прыпынілі.
Цяпер крымінальная справа адноўлена, і чатырох актывістаў Саюза палякаў неўзабаве пачнуць выклікаць да следчага абласной міліцыі.
Навіны па тэме
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
18.08.2008 На Міншчыне адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага аб’яднання пенсіянераў
18.08.2008 У межах Беларускага добраахвотнага таварыства будзе створаны клуб "Меморыя"
14.08.2008 «Такія крокі рэжыму падштурхоўваюць дэмакратаў да байкоту «выбараў»
13.08.2008 Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









