Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюза палякаў

2007 2007-07-05T09:55:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнанага ўладамі Саюза палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута.

 Іх прызналі падазраванымі ў справе аб запалохванні Віктара Богдана — дырэктара Дома польскага ў Шчучыне.

Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 года, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лагеры, аб’явіўшы нелегітымным абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс.

Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку і Віктар Богдан. Дзеянне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу, а пазней яе прыпынілі.

Цяпер крымінальная справа адноўлена, і чатырох актывістаў Саюза палякаў неўзабаве пачнуць выклікаць да следчага абласной міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international