Рух “За Свабоду” запрашае на Басовішча

2007 2007-07-04T13:35:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

- “Басовішча” – гэта фестываль перш за ўсё беларускай музыкі, таму Рух “За Свабоду” прымае актыўны ўдзел у дапамозе аматарам беларускай музыкі патрапіць на гэтае свята, - кажа намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

- Мы маем дамоўленасць з польскім бокам пра аказанне візавай дапамогі беларусам, якія хочуць паехаць у Польшчу на фестываль “Басовішча”. Першыя 100 чалавек, якія запоўняць анкету на адмысловай старонцы сайта Радыё “Рацыя” (http://bas.racyja.com/) атрымаюць магчымасць без стаяння ў чэргах падаць дакументы на польскую візу.

Праз некалькі дзён пасля таго, як пашпартныя звесткі атрымае каардынатар Руху “За Свабоду” заяўнік атрымае інфармацыю пра месца і час сустрэчы, для таго, каб перадаць дакументы ў амбасаду. Усе неабходныя працэдуры будуць выконваць актывісты руху, жадаючым толькі трэба запоўніць анкету, зрабіць фотаздымкі і ксеракопію першай старонкі пашпарта.

Акрамя таго, Рух “За Свабоду” дапаможа музычным заўзятарам даехаць да “Басовішча”. Тут два шляхі:

1) Бясплатны аўтобус з Кузьніцы-Беластоцкай (памежны пераход каля Гродна). Жадаючыя трапіць на фэст могуць самастойна дабрацца да Гародні, а адтуль – цягніком да Кузьніцы. Цягнік адыходзіць з вакзала Гродна у 14.45. Па прыбыцці ў Кузьніцу наведнікаў фэсту да 15.20 па польскім будзе чакаць бясплатны аўтобус, які і давязе да Гарадка, дзе праходзіць “Басовішча”.

Колькасць месцаў фіксаванае, таму трэба загадзя пацвердзіць сваё жаданне скарыстацца такой магчымасцю даезда, даслаўшы слова (кузніца-гарадок) і сваё прозвішча, імя смс на нумар (+375 29) 9394062

2) Платны даезд з Мінска. Тэл.для кантактаў: (+375 29) 9394062

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international