Кандыдата ў Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Андрэя Сумара выключылі зь мясцовага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

2004 2004-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта пведаміла «Радыё Свабода». Фармальнай падставай для адлічэньня Андрэя Сумара са сьпісу студэнтаў Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту ёсьць ня здадзеныя ім экзамэны за папярэдні курс. Аднак загад рэктара зьявіўся менавіта ў часе выбарчай кампаніі, і Андрэй Сумар лічыць гэта невыпадковым. Паводле ягоных словаў, яшчэ ў часе рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кіраўніцтва навучальнай установы папярэдзіла, што не дапусьціць удзелу студэнта Сумара ў парлямэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты.

Акруговая камісія таксама спачатку адмовіла ў рэгістрацыі гэтаму кандыдату, але і пасьля ўмяшальніцтва Цэнтарвыбаркаму праблемаў менш ня стала
Андрэй Сумар не выключае, што перашкоды ў агітацыйнай кампаніі зьвязаныя зь ягоным прозьвішчам, якое падобнае на прозьвішча старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму. Гэты чыньнік можа паўплываць на вынікі выбараў у гэтай акрузе, дзе мясцовыя ўлады разьлічваюць на перамогу цяперашняй дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Сьвятланы Гіль.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international