viasna on patreon

Памяшканьне управы БНФ у Менску ачэплена міліцыянтамі

2007 2007-07-03T15:35:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць затрымаць усіх, хто выходзіць з памяшканьня управы БНФ або спрабуе туды ўвайсьці.

Як стала вядома ПЦ “Вясна” літаральна паўгадзіны назад, прыкладна ў 15-00, быў затрыманы лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта. Затрыманьне адбылося  пасля таго, як Алесь спрабаваў дапамагчы вырвацца з міліцэйскага атачэньня актывістьцы Насце Александровіч. Лёс затрыманых пакуль невядомы.

Актыўнасць міліцыі 3 ліпеня заўважана і ў многіх іншых месцах. Так у Гародні сёньня затрыманы 7 актывістаў у абарону старой Гародні, а ў Нясвіжы знаходзіцца ў пастарунку Наста Азарка. Варта дадаць, што сёньня цягам дня, як паведамляе “Радыё Свабода” на кватэры сябраў ініцыятывы Беларускія хрысьціянскія дэмакраты па вуліцы Пушкінскай у Менску праходзіў ператрус. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі заявілі, што забяруць з сабой для праверкі кампутары і ўсё носьбіты інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства