28 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Віцебску дэмантавалі стэлу з выявай савецкіх сімвалаў — сярпа і молата.

2007 2007-06-29T16:42:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэтае “ўпрыгожанне” прастаяла ў цэнтры горада не адно дзесяцігоддзе.

Сёння рабочыя спачатку знялі і вывезлі выяву рабоча-сялянскай еднасці, а потым, пры дапамозе бензапілы і аўтагену дэмантавалі каркас стэлы. Знутры спаруда, зрэшты як і ўсё савецкае, аказалася трухлявай. Мінакі нават дзівіліся, як яна так доўга пратрымалася, бо зробленая была з ДВП, металічных вугалкоў і абабітая бляхай, паведаміў сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Па звестках з крыніц вартых даверу на месцы стэлы Віцебская епархія плануе ўсталяваць памятны крыж пра зруйнаваны Свята-Мікалаеўскі сабор. Праект шасціканцовага крыжу на пастаменце ўжо выканалі дызайнеры адной з вядомых віцебскіх фірмаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international