Амністыі да кастрычніка не будзе

2007 2007-06-29T16:34:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да восені амністыі ў Беларусі не будзе. Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў камісіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю Палаты прадстаўнікоў. Законапраект так і не паступіў на разгляд, а сёння, 29 чэрвеня, закрываецца сэсія Палаты прадстаўнікоў. Наступны раз дэпутаты збяруцца толькі ў кастрычніку.

Праект знаходзіўся на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Пад амністыю мусілі патрапіць грамадзяне, якія здзейснілі нецяжкія злачынствы і па неасцярожнасці.

Нагадаем, сёння ў Беларусі за кратамі застаюцца палітвязні Аляксандр Казулін, Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. Большасць з іх былі прыцягнутыя да адказнасці па Адміністрацыйным кодэксе. Чакалася, што яны мелі шансы патрапіць пад амністыю і выйсці на волю.

Паводле словаў міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава, не ўсё ў праекце спадабалася чыноўнікам Адміністрацыі і, як можна меркаваць, і прэзідэнту.

Дарэчы, апошняя амністыя была аб’яўленая два гады таму. Тады сямі тысячам зняволеным быў скарочаны тэрмін пакарання на год. Сярод іх былі Міхаіл Марыніч, Юрый Бандажэўскі і Ягор Рыбакоў. Яшчэ каля 4 тысяч чалавек выйшлі на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international