6 кастрычніка акруговая камісія вынесла папярэджаньне кандыдату ад партыі БНФ Алесю Міхалевічу за перавышэньне накладу ўлётак.
06.10.2004.
5 кастрычніка адбыўся ператрус ў перадвыбарчым штабе кандыдата ад партыі БНФ Алеся МіхалевічаПра гэта ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў Алесь Міхалевіч, як балатуецца па 109 Мінскай акрузе (Уручча): “У кватэру, якой мы карыстаемся падчас выбарчай кампаніі, прыйшлі 8 супрацоўнікаў міліцыі, зрабілі ператрус, сканфіскавалі шэраг матэрыялаў, дыскеты і ўлёткі кандыдата і 350 плакатаў”.
Папярэджаньне вынесенае на падставе таго, што на адной з улётак стаяў наклад 200 асобнікаў, а канфіскавалі 350.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








