viasna on patreon

У Полацку прымусова падпісваюць на дзяржаўную прэсу

2007 2007-06-27T17:30:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калектыў ААТ «Полацк-Шкловалакно», які налічвае 4500 супрацоўнікаў, павінен выпісаць на другое паўгоддзе 2007 г. 735 асобнікаў дзяржаўных газет «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Знамя юности», «Народное слово», «Витебский рабочий», «7 дней», «Полоцкий вестник». Пра гэта гаворыцца ў прадпісанні дырэктара прадпрыемства ад 24 траўня, якое трапіла ў распараджэнне журналістаў Інтэрнэт-выдання Bulletin Online.

«У сувязі з падпісной кампаніяй на другое паўгоддзе 2007 года кіраўнікам, начальнікам структурных падраздзяленняў правесці падпіску на асноўныя кантралюемыя выданні ў колькасці згодна даведзенаму плану», - гаворыцца ў распараджэнні. Да дакумента прыкладаецца табліца са спісам «кантралюемых выданняў» і колькасцю газет, якія павінныя выпісаць работнікі кожнага цэху. Паводле Bulletin Online, дырэктар прадпыемства заяўляе, што прадпісанне аб правядзенні падпіскі паступіла з Адміністрацыі прэзідэнта.

Інтэрнэт-выданне таксама нагадвае, што Свабодны прафсаюз работнікаў ААТ "Полацк-Шкловалакно" выпускае свой інфармацыйны бюлетэнь "Стекляшка", які распаўсюджваецца бясплатна накладам 299 асобнікаў. Аднак у адпаведнасці з іншым распаражэннем дырэктара, на тэрыторыю прадпрыемства праносіць бюлетэнь забаронена, таму што ён нібыта перашкаджае рабочым выконваць іх абавязкі.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства