2 кастрычніка Сяргей Антончык арыштаваны на 15 сутак

2004 2004-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Створаны судовы прэцэдэнт - упершыню за правядзеньне сходу ў офісе сваёй арганізацыі чалавека асудзілі як парушальніка грамадзкага парадку. 2 кастрычніка ў офісе Свабоднага прафсаюзу каля 30 чалавек сабраліся на сход, каб абмеркаваць пытаньні на заплянаваным устаноўчым зьезьдзе новай грамадзкай арганізацы.

Праз паўгадзіны ў офіс увайшлі людзі ў цывільным і перакрылі ўсе выхады. Пасьля іх прышлі міліцыянты і пачалі ўсіх прысутных здымаць на відэакамэру. Нягледзячы на тое, што спадар Антончык — сябра СПБ і ніякага дазволу ўладаў на правядзеньне сходаў у офісе сваёй арганізацыі яму ня трэба, міліцыянты склалі на яго пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

У судзе супрацоўнікі міліцыі свае дзеяньні аргумэнтавалі толькі тым, што на правядзеньне сходу не было дазволу Мінгарвыканкаму. Ніякія аргумэнты адваката Тацяны Станкевіч аб тым, што дазвол на правядзеньне сходу ініцыятыўнай групы законам не прадугледжаны, на міліцыянтаў не паўплывалі.

Згодна з законам, перад устаноўчым зьездам грамадзкай арганізацыі мусіць сабрацца ініцыятыўная група, каб вызначыць заснавальнікаў і мэты аб’яднаньня. Усе чакалі, што судзьдзя спыніць гэтую справу. Таму прысуд — 15 сутак арышту — стаў поўнай нечаканасьцю для прысутных.

“Гэта, канечне, беспрэцэдэнтна, бо яшчэ ніколі ў Беларусі не давалі суткі за правядзеньне сходу аргкамітэту ў стварэньні грамадзкай арганізацыі. І гэта ў памяшканьні з дазволу кіраўніка і ўласьніка памяшканьня.”, -- заявіў Сяргей Антончык “Радыё Свабода” пасля вынясення прысуду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international