Круглы стол пад назвай "Каму выгадна руйнаваць Горадню?" прайшоў у Горадні

2007 2007-06-27T12:49:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Круглы стол пад такой назвай прайшоў у Горадні пры ўдзеле гісторыкаў, архітэктараў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, журналістаў. Арганізатары мерапрыемства – Беларускае гістарычнае таварыства, рэдакцыя часопіса “Гістарычны альманах” і Гарадзенскае гарадзкое адзьдзяленьне рэспубліканскага ГА “Таварыства Беларускай Школы” – прапанавалі паўдзельнічаць у мерапрыемстве ўсім ахвотным. Напачатку выступаючыя гаварылі аб тым, што ў Горадні зньнішчана ў апошнія гады. Як аказалася, вельмі шмат, нягледзячы на правамоцнасьць Генеральнага пляну разьвіцьця Горадні да 2020 года. Улады “рэканструююць” горад, ня зважаючы нават на падпісаны прэзыдэнтам дакумэнт, які забараняе падобную рэканструкцыю. І ў навукоўцаў, і звычайных грамадзян Горадні было шмат прапаноў па выратаваньню гістарычнай часткі гораду. Доктар гістарычных навук, ініцыятар круглага стала Алесь Смалянчук запэўніў прысутных, што ўсе парады будуць выкарыстаны дзеля выратаваньня гістарычнага ядра старажытнага горада. Паводле сустрэчы была прынята рэзалюцыя, у якой, звяртаючы ўвагу на крытычную сытуацыю з захаваньнем гісторыка-культурнай унікальнасьці Старога гораду, удзельнікі круглага стала запатрабавалі ад абласных і гарадзкіх уладаў дакладнага выкананьня Генеральнага пляну разьвіцьця Горадні, стварэньня рэстаўрацыйных структураў, шырокага абмеркаваньня праблемы “рэканструкцыі” у СМІ. У сваю чаргу ўдзельнікі круглага стала гатовыя арганізаваць лекторыі па гісторыі гораду, дапамагаць у правядзеньні навуковых дасьледаваньняў, аказваць дапамогу ў справе аднаўленьня зьнішчаных помнікаў гісторыі культуры Горадні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international