Артуру Фінькевічу пагражае турма

2007 2007-06-27T10:50:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыя Магілёўскай спэцкамэндатуры цягам дзесяці сутак мусіць вызначыць дысцыплінарнае пакараньне для Артура Фінькевіча за ўчорашні інцыдэнт. Для палітвязьня гэта можа скончыцца турэмным зьняволеньнем.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары пасьля адбою, калі Артур зайшоў у суседні пакой па валідол. Супрацоўнікі камэндатуры палічылі гэта парушэньнем рэжыму і запатрабавалі, каб хлопец напісаў тлумачэньне.

“Калі ўсё ж вырашаць даць мне спагнаньне, то гэта будзе значыць, што мяне перавядуць у сьледчы ізалятар, а потым у судзе новая крымінальная справа паводле 415 артыкулу Крымінальнага кодэксу (ухіленьне або парушэньне правілаў распарадку падчас адбыцьця пакараньня). Мяне могуць пакараць да трох гадоў пазбаўленьня волі”, -- кажа Артур Фінькевіч.

Артур Фінькевіч ад 29 чэрвеня мінулага году адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці. Ён ужо мае тры спагнаньні, якіх дастаткова, каб не падпасьці пад амністыю.

Пакуль Артур зьмяніў месца працы. Ад 27 чэрвеня яго будуць вазіць на будаўніцтва Шклоўскай папяровай фабрыкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international