Баўгарыя адкрывае архівы службы бясьпекі часоў сацыялізму

2007 2007-06-27T10:40:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пасьля 17 гадоў палітычнай і эканамічнай трансфарамацыі Баўгарыя ў якасьці апошняй краіны былога савецкага лягеру спрабуе разьлічыцца са сваім камуністычным мінулым. Краіна адкрывае архівы камуністычнай службы бясьпекі і на практыцы пачынае праводзіць люстрацыю высокапастаўленых службоўцаў.

Рашэньне аб рассакрэчаньні архіваў камуністычнай службы бясьпекі парлямэнт Баўгарыі прыняў у палове сьнежня мінулага году, за два тыдні да ўступленьня краіны ў Эўразьвяз.

У красавіку сёлета была створаная спэцыяльная Камісія люстрацыі ў складзе дэпутатаў парлямэнту і прадстаўнікоў самых розных колаў грамадзтва. Яе ўзначаліў былы дэпутат ад Сацыялістычнай партыі Эўцім Кастадзінаў.

“Мы хочам праверыць, у якой ступені служба бясьпекі “Държавна Сигурност” кантралявала грамадзтва, наколькі даўгія былі ў яе рукі”, – кажа Кастадзінаў.

Перад выбарамі ў Эўрапарлямэнт 20 траўня Камісія ўпершыню праверыла мінулае ўсіх 218 кандыдатаў і выявіла, што 6 зь іх супрацоўнічалі з былой службай бясьпекі.

Бліжэйшымі тыднямі Камісія найперш апублікуе вынікі праверкі судзьдзяў Канстытуцыйнага суду і высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў, а ў будучыні перад кожнымі выбарамі будзе правяраць на прадмет калябарацыі з камуністычнай службай бясьпекі

усіх кандыдатаў на пасады ад прэзыдэнта да дэпутата мясцовага савету.

У жніўні Камісія мае канчаткова пераняць кантроль над архівамі. Паводле закону, да канца гэтага году кожны грамадзянін зможа атрымаць доступ і ў спэцыяльнай чытальнай залі азнаёміцца з дакумэнтамі датычнымі ня толькі сябе, але любога чалавека.

Аднак шмат хто ў Баўгарыі сумняваецца, ці рассакрэчаньне архіваў адбудзецца ў поўнай ступені і належным чынам, што Камісія можа стаць празьмерна палітызаванай, інструмэнтам разборак паміж рознымі партыямі, як гэта адбываецца ў Польшчы.

Афіцэры былой службы бясьпекі Баўгарыі займаюць цяпер высокія пасады ў дзяржаве, і яны не зацікаўленыя ў тым, каб мэтады іхнай працы, у прыватнасьці імёны завэрбаваных імі людзей сталі вядомымі. Вось гэтыя ўплывовыя людзі пасьпелі ўнесьці папраўкі да закону, паводле якіх, зь меркаваньняў нацыянальнай бясьпекі, дакумэнты датычныя некаторых службоўцаў, у прыватнасьці амбасадараў, не падлягаюць рассакрэчаньню.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international