Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства.
26.06.2007.
Тэгі: заканадаўства, рэферэндум, кантрактная сістэма.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Сябры камісіі спаслаліся на тое, што парадак утварэньня ініцыятыўнай групы быў парушаны.
Паводле заключэньня Міністэрства юстыцыі, прапанаваныя ініцыятыўнай групай зьмены ў заканадаўства не адпавядаюць Канстытуцыі.
"У нашай краіне вышэй за ўсё ставяцца дэкрэты, а не Працоўны кодэкс. Людзям адмовілі ў грамадзянскай ініцыятыве, аднак відавочна, што бальшыня хоча працаваць безь нявольніцкіх кантрактаў. Гэтым рашэньне ўлады не зьняло праблему кантрактаў, а яшчэ болей яе абцяжарыла", – заявіў "Свабодзе" сябра ініцыятыўнай групы Старшыня беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.
Навіны па тэме
26.12.2008 Сакрэтна памілаваныя
24.12.2008 Грамадзкасьць распрацуе Закон аб беларускай мове
19.12.2008 Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны хочуць знесці незаконна?
12.12.2008 ІП маюць намер перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта праект закона аб малым і сярэднім бізнесе
22.10.2008 ТБМ хоча, каб у законе аб мовах не было “ці” і “або”
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








