У Магілёве адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў супраць правядзеньня частых праверак санітарных сэртыфікатаў на тавар.

2007 2007-06-26T19:07:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

26 чэрвеня на адным з самых буйных гарадзкіх рынкаў Магілёва – Віленскім – адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў супраць правядзеньня частых праверак санітарных сэртыфікатаў на тавар.

Больш за пяцьдзесят прадпрымальнікаў сабраліся ля будынку адміністрацыі рынку, дзе знаходзіліся супрацоўнікі пракуратуры й санэпідэмстанцыі.

Цягам дня яны правяралі наяўнасьць сэртыфікатаў. У некаторых прадпрымальнікаў іх не было. Правяральнікі пачалі складаць пратаколы канфіскацыі тавару. Прадпрымальнікі на знак салідарнасьці арганізавалі акцыю пратэсту.

У пракуратуры адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю на рынку, аднак зазначаюць, што ёсьць закон, якія абавязвае мець сэртыфікаты, і яго трэба выконваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international