Намесьніка старшыні Партыі БНФ папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці

2007 2007-06-26T09:05:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У пятніцу намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч атрымаў зь менскай гарадзкой пракуратуры афіцыйнае папярэджаньне аб «недапушчальнасьці парушэньня закону». Гэтае папярэджаньне пракурорскія работнікі спрабавалі ўручыць Міхалевічу яшчэ ў мінулую сераду, але палітык адмовіўся яго браць, бо там было напісана па-расейску, а Міхалевіч заявіў, што не разумее напісанага. Наступны дакумэнт быў напісаны ўжо па-беларуску.

У папярэджваньні пішацца: «У пракуратуры гораду Менску маецца інфармацыя згодна зь якой Вы зьбіраецеся арганізаваць і прыняць удзел у дзейнасьці моладзевай незарэгістраванай арганізацыі «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў», паведамляе “Наша Ніва”.

У сьнежні 2001 годзе Вярхоўны суд прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці ЗБС. Далейшыя спробы абскардзіць гэтае рашэньне ніякага плёну не далі.

Папярэджаньне падпісанае намесьнікам пракурора гораду Менску, старшым саветнікам юстыцыі А.Стукам. Ён жа падпісваў аналягічныя папярэджваньні яшчэ тром моладзевым актывістам Яўгену Іванюку, Настастсі Шамарэй і Надзеі Манцэвіч.

Міхалевіч мяркуе, што гэтае папярэджаньне зьвязанае з тым, што офіс ЗБС доўгі час знаходзіўся на прыватнай кватэры палітыка. «Мне здаецца, што КДБ рыхтуе новую крымінальную справу, падобную на «маладафронтаўскую». Пакуль што іх стрымліваюць нейкія перамовы з Эўрасаюзам, але ня ведаю наколькі яны доўгімі і трывалымі», — мяркуе Алесь Міхалевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international