У Пружанах пройдуць пікеты супраць скарачэньня працоўных месцаў

2007 2007-06-25T16:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
 
З ініцыятывай правядзення такіх пікетаў выступаюць актывісты руху “За Свабоду”. Паводле аднаго з ініцыятараў акцыі Аляксея Богуша, у сувязі з пераходам газавых кацельняў на дровы каля 50 працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёну скарочаныя - і іхныя сем'і застануцца без сродкаў да існавання.

Складаная сітуацыя з захаваннем працоўных месцаў стварылася таксама на вялікіх прадпрыемствах Пружанаў – радыёзаводзе і малочна-кансервавым камбінаце, паведамляе сайт Аляксандра Мілінкевіча:
- У гэтай сітуацыі абурае цынізм цэнтральнай і мясцовых уладаў, калі замест мадэрнізацыі і інвеставання вытворчасці, што дазволіла бы стварыць новыя працоўныя месцы, за сродкi прадпрыемстваў горада праводзяцца паказальныя "Дажынкi", узводзяцца велічныя лядовыя палацы і спартовыя будынкі, коштам некалькі мільярдаў рублёў, а на ацяпленне будынкаў, высякаюцца кіламетры цудоўнай Белавежскай пушчы", - заявіў Аляксей Богуш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international