Міністэрства інфармацыі прыпыніла тэрмінам на 3 месяцы недзяржаўную газэту “Неделя”.

2004 2004-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газэта змагла выпусьціць толькі адзін нумар. Гэта ўжо дзясятае выданьне, якое пацярпела за час выбарчай кампаніі.

Загад падпісаў міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч 4 кастрычніка, але аформлены ён быў ужо 5-га, пра гэта паведамілі «Радыё Свабода» ў сэктары рэгістрацыі прававога ўпраўленьня міністэрства. Аднак намесьнік дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецкі дом “Время”, якое выдае “Неделю” Аляксандр Цынкевіч зазначыў, што ніякай інфармацыі аб прэтэнзіях да газэты яму не паступіла. Учора газэту правярала падаткавая інспэкцыя, але размова інспэктараў з кіраўніцтвам газэты была перанесеная.

Юрыдычных падставаў для перасьледу выданьня няма, заявіў спадар Цынкевіч, толькі палітычныя:

“Рэжым гэта робіць не ад сваёй сілы, а ад сваёй слабасьці. Улада не адчувае сваёй упэўненасьці, і для таго, каб перакрыць крыніцы інфармацыі для народа, яны закрываюць прэсу”.

Як паведаміў спадар Цынкевіч, газэта "Неделя" вымушаная была друкавацца ў Смаленску, бо ва ўсіх беларускіх друкарнях, у якія зьвярталася кіраўніцтва рэдакцыі, зь імі адмовіліся супрацоўнічаць, “Белсаюздрук” і “Белпошта” адмаўляліся заключаць дамовы на распаўсюд газэты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international