Суддзя перанесла судовае паседжаньне па справе актывіста Алеся Дзеравянкі на адны суткі

2007 2007-06-25T14:36:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У панядзелак у раённым судзе горада Віцебска разглядалася апошняя справа па наступствах пікету ў падтрымку прыцягнутага да крымінальнай адказнасці праваабаронцы Валерыя Шчукіна.

Малады віцеблянін Алесь Дзеравянка, які ўжо атрымаў па гэтай справе 20 базавых велічынь (620 тысячаў рублёў) быццам бы за непадпарадкаванне міліцыянтам, абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

На пачатку паседжання маладзён, спасылаючыся на артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, рашэння Канстытуцыйнага суду і пастановы №10 ад 2006 года пленума Вярхоўнага суду Беларусі, заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе ягонага прадстаўніка.

Суддзя Таццяна Ліпская адмовіла ў хадайніцтве, бо ў новым Працэсуальна-выканаўчым кодэксе падобная норма адсутнічае.

Алесь Дзеравянка тады падаў хадайніцтва аб пераносе паседжання, каб ён мог падаць скаргу ў абласны суд. Гэтае хадайніцтва Таццяна Ліпская задаволіла, але дала тэрміну на разгляд скаргі ўсяго адныя суткі. Але наўрад ці абласны суд за дзень зможа вызначыцца нават фізычна.

Чарговае паседжанне прызначанае на аўторак а палове на 12-ю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international