Кандыдату Партыі БНФ у Шклове Рыгору Кастусёву пацьвердзілі папярэджаньне

2004 2004-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-група Партыі БНФ. 4 кастрычніка Шклоўская акруговая камісія сабралася ў поўным складзе і пацьвердзіла вынесенае раней папярэджаньне фронтаўскаму кандыдату Рыгору Кастусёву. Яму ставіцца ў віну распаўсюд даверанымі асобамі ўлётак, якія, па вызначэньні камісіі, ганьбяць гонар канкурэнта — дзеючага палатніка Ўладзімера Канаплёва.
27 верасьня міліцыянты правялі ператрус і сканфіскавалі ў памочніка кандыдата ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёну Рыгора Куксава некалькі зуброўскіх газэтаў і ўлёткі пра мільянэраў Беларусі. У гэтым сьпісе ёсьць і Канаплёў.
Шклоўская акруговая камісія на чале са старшынём Мікалаем Яромічам адзінагалосна пацьвердзіла папярэджаньне кандыдату.
Пасьля паседжаньня камісіі Рыгор Кастусёў перадаў туды скаргу, у якой распавёў аб выпадках, калі старшыні сельскіх саветаў развозілі падарункі для сталых людзей у выглядзе гарэлкі або віна. І агітавалі, выдаваўшы “чарніла”, галасаваць за Канаплёв а і супраць фронтаўца. Як гэта, напрыклад, рабіў старшыня Цяхцінскага сельсавету Мікалай Шакура ў Бялыніцкім раёне.
У Бялынічах, паведаміў таксама Рыгор Кастусёў, выканаўчая ўлада спусьціла неафіцыйны загад для кіраўнікоў усіх службаў забясьпечыць датэрміновае галасаваньне 60 адсоткаў.
Пры паўторным вынясеньні папярэджаньня, як вядома, кандыдата могуць выключыць з выбарчай кампаніі.

Прэс-група Партыі БНФ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international