6 кастрычніка ў 15.00 праваабаронцу Тацяну Рэвяку выклікаюць ў Адмінстратыўную камісію пры адміністрацыі Першамайскага раёну (завулак Кузьмы Чорнага, 3).

2004 2004-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка Праваабарочага цэнтр “Вясна” Тацяна Рэвяка разам з Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінкскі Камітэт) былі затрыманыя16 верасьня ў пятую гадавіну з дня гвалтоўнага выкраданьня віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктара Ганчара і кіраўніка фірмы «Красіка» Анатоля Красоўскага каля Рэспубліканскай пракуратуры ў Мінску.
Правабаронцаў затрымалі падчас акцыі, мэтай якой было патрабаваньне аб'ектыўнага расьсьледваньня абставін гвалтоўных выкраданьняў. Жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар і праваабаронцы прыйшлі да Рэспубліканскай пракуратуры ў 8.30 – у той час, калі супрацоўнікі пракуратуры ідуць на працу. Тацяна Рэвяка раздавала супрацоўнікам пракуратуры кнігу «Беларусь: нераскрытыя злачынствы навейшай гісторыі», у якой надрукаваная справаздача сьпецыяльнага дакладчыка палітычнага камітэта ПАРЕ Хрыстоса Пургурыдэса «Пра зьніклых асобаў у Беларусі» з доказамі датычнасьці да злачынстваў прадстаўнікоў афіцыйных уладаў, у тым ліку і генеральнага пракурора Віктара Шэймана. Праз дваццаць хвілінаў Тацяна Рэвяка і Гары Паганяйла былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу і дастаўленыя ў Цэнтральны
РУУС г. Мінска.

Камітэт па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і генеральны сакратар ПАРЕ Тэры Дэвіс падвергнулі рэзкай крытыцы дзеяньні беларускіх уладаў у сувязі з затрыманьнем 16 верасьня ў Мінску Тацяны Рэвяка і Гары Паганяйлы, актывістаў-праваабаронцаў, якія распаўсюджвалі даклада ПАРЕ пра асобаў, зьніклых без зьвестак. Паводле меркаваньня генеральнага сакратара ПАРЕ, арышты праваабаронцаў – парушэньне свабоды выказваньня і распаўсюдау інфармацыі ў Беларусі. “Такія дзеяньні могуць прывесьці толькі да далейшай ізаляцыі краіны ад еўрапейскай і сусьветнай супольнасьці”, - заявіў Генеральны сакратар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international