У Рэчыцы адмаўляюцца друкаваць улёткі “Скажы Лукашэнку “НЕ!”

2004 2004-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба партыі БНФ. Рэчыцкая дзяржаўная друкарня “Тытул” сапсавала ўвесь 10-тысячны наклад улётак са словамі “На рэфэрэндуме 17 кастрычніка скажы Лукашэнку “Не!” кандыдата Партыі БНФ са Сьветлагорску Віктара Раманішкі. А фронтаўскаму кандытату з Рэчыцы Валеру Пуціцкаму ўлёткі са словамі “Скажы Лукашэнку “Не!” друкаваць наогул адмаўляюцца.
4 кастрычніка Віктар Раманішка прыехаў забіраць у друкарню ўлёткі і са зьдзіўленьнем знайшоў, што з тэксту зьніклі два прозьвішчы — ягонае і Лукашэнкі.
“У мяне быў блёк, дзе было напісана: “На выбарах 17 кастрычніка скажы Раманішку “Так!”, і птушачка побач стаяла, — распавёў спадар Раманішка. — А ніжэй: “На рэфэрэндуме 17 кастрычніка скажы Лукашэнку: “Не!”, і таксама дакладна такая ж птушачка. Дык вось, ні стала ні Раманішкі, ні Лукашэнкі. Пакінулі толькі: “На выбарах 17 кастрычніка скажы...” і птушачку. Ніжэй: ”На рэфэрэндуме 17 кастрычніка скажы...” — і птушачка. І ўсё, больш нічога. Скажы невядома каму, невядома што.
Я адмовіўся забіраць гэты наклад, паставіў усіх на вушы, што зараз сабяру тут кучу карэспандэнтаў. Знайшлі у кампутары, паказваюць маю ўлётку, і няма там гэтых словаў. Кажуць: “Дык вось жа няма тут”. Я кажу: “Ну вы ж не прымайце мяне ўвогуле за ідыёта”. Знайшлі і першапачатковы тэкст, і макет. Сьпіхнулі ўсё на хлопца, які макетаваў.
Паабяцалі, што заўтра ўлёткі перадрукуюць. Канечне ж, гэта зроблена наўмысна”.
Валер Пуціцкі паведаміў наступнае:
— Спачатку ніякіх праблемаў не было. Усё было дамоўлена з дырэктаркай друкарні Сьвятланай Драгун. Я ім занёс два ўзоры ўлётак. Пра другую ўлётку я сказаў, што там будзе напісана пра рэфэрэндум. Дырэктарка друкарні крышку прызадумалася, але сказала: “Я цэнзуру рабіць ня буду”.
Сёньня а палове на трэцюю Віталь Атаманчук, старшыня Рэчыцкай акруговай камісіі № 46, ён жа намесьнік старшыні райвыканкаму па ідэялёгіі, патэлефанаваў і запытаўся, што за ўлётку такую я друкую, дзе пра Пуціцка га няма нічога, а ўсё ёсьць пра Лукашэнку і пра рэфэрэндум.
Зразумела, улётка ня ўся пра Лукашэнку, а і за мяне каб галасавалі. Але і каб сказалі Лукашэнку “Не!”.
Атаманчук прапанаваў ці ўнесьці зьмены ва ўлётку, маўляў, час яшчэ ёсьць, ці яны адмовяць у друку гэтай улёткі. Бо, як па ягоных словах, за дзяржаўныя грошы яны агітаваць супраць Лукашэнкі і рэфэрэндуму ня будуць. І што я мушу рабіць улёткі выключна як прапаганду сябе як кандыдата, а не агітаваць на рэфэрэндуме сказаць “Не!”.
Першая частка маіх ўлётак накладам 13 тысячаў ужо надрукаваная, я яе пайду заўтра забіраць, там прэтэнзіяў няма. У ёй “пяцёрачныя” праграмы і не — трэцяму тэрміну. А вось другую частку ўлётак, накладам усяго толькі 3 тысячы, у друк не пускаюць. Там на адным баку “17 кастрычніка скажы Пуціцкаму “Так!”, а на адваротным: “Скажы Лукашэнку “Не!”, і тлумачыцца, чаму трэба сказаць “не”. Вось гэта ўжо ім не падабаецца.
У прыватнай размове, калі я зайшоў да дырэктаркі друкарні, яна запыта лася: “Што вы там за заклікі такія нарабілі? Мяне сёньня ледзь з працы ня зьнялі”.
Сёньня ж я тэлефанаваў у ЦВК, але там сказалі, што ўсім кіруе ідэялягічны адзьдзел райвыканкаму: “Зь імі і дамаўляйцеся пра зьмест улёткі ”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international