У Оршы затрымалі старшыню абласной арганізацыі АГП, кандыдата ў дэпутаты Генадзя Ананьева.
04.10.2004.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Прычынай для затрыманьня, паводле словаў спадара Ананьева, сталася ўласная агітацыйная ўлётка, якую ён трымаў у руцэ.Прачакаўшы ў мліцыі каля дзьвюх гадзінаў, Генадзь Ананьеў запатрабаваў, каб альбо складалі пратакол, абгрунтаваўшы там прычыну затрыманьня, альбо адпускалі яго й сябра ініцыятыўнае групы. Супрацоўнкі Міліцыі пагадзіліся на апошнім, і дазволілі затрыманаму пакінуць памяшканьне без усялякіх тлумачэньняў.
Паводле гэтага факту кандыдат у дэпутаты Генадзь Ананьеў будзе пісаць скаргу ў раённую пракуратуру.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








