У Хрыстафора Жэляпава – кіраўніка Віцебскага аддзяленьня “Фонду імя Льва Сапегі” канфіскавалі ўлёткі “Скажы на рэфэрэндуме “Не!”
04.10.2004.
2 кастрычніка ў 10.30 Хрыстафора Жэляпава пад Бешанковичами спынілі супрацоўнікі ДАІ па нейкай надуманай падставе, маўляў машына ва ўгоне, начальнік Бешанкавіцкага РУУС загадаў разабрацца і г.д. і не дазволілі рухацца далей.Улёткі знаходзіліся ў багажніку аўтамабіля, на якім Хрыстафор Жаляпаў ехаў з Віцебску ў Лепель. Калі багажнік быў адчынены, там знайшлі ўлёткі з заклікам сказаць “Не!” на рэфэрэндуме, якія былі канфіскаваныя.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








