Выбарчая камісія Шклоўскай акругі вынесла папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты ад партыі БНФ Рыгору Кастусёву.
04.10.2004.
Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода”. Паводле слоў кандыдата, вымова зьвязаная з ператрусамі, якія адбыліся ў давераных асобаў Кастусёва. У аднаго зь іх міліцыянты знайшлі асобнікі “зуброўскай” газэты і ўлёткі зь перадрукаваным зь інтэрнэту артыкулам пра беларускіх мільянэраў. Ва ўлётцы, у прыватнасьці, узгадваецца Уладзімір Канаплёў, які цяпер зьяўляецца супернікам Рыгора Кастусёва ў Шклоўскай выбарчай акрузе.З гэтай прычыны акруговая выбарчая камісія і вынесла папярэджаньне з фармулёўкай “за распаўсюд адпачатна несапраўднай інфармацыі пра іншага кандыдата ў дэпутаты”. Аднак разбор сытуацыі не завершаны, і Рыгор Кастусёў запрошаны зьявіцца на паседжаньне выбарчай камісіі ў панядзелак.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








