Выбарчая камісія Шклоўскай акругі вынесла папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты ад партыі БНФ Рыгору Кастусёву.

2004 2004-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода”. Паводле слоў кандыдата, вымова зьвязаная з ператрусамі, якія адбыліся ў давераных асобаў Кастусёва. У аднаго зь іх міліцыянты знайшлі асобнікі “зуброўскай” газэты і ўлёткі зь перадрукаваным зь інтэрнэту артыкулам пра беларускіх мільянэраў. Ва ўлётцы, у прыватнасьці, узгадваецца Уладзімір Канаплёў, які цяпер зьяўляецца супернікам Рыгора Кастусёва ў Шклоўскай выбарчай акрузе.

З гэтай прычыны акруговая выбарчая камісія і вынесла папярэджаньне з фармулёўкай “за распаўсюд адпачатна несапраўднай інфармацыі пра іншага кандыдата ў дэпутаты”. Аднак разбор сытуацыі не завершаны, і Рыгор Кастусёў запрошаны зьявіцца на паседжаньне выбарчай камісіі ў панядзелак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international