1 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўлёткі кандыдатаў у дэпутаты ад партыі АГП Аляксандра Дабравольскага і Валянціны Палевіковай.
04.10.2004.
1 кастрычніка ўвечары супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС Мінску правялі ператрус у кватэры, якая выкарыстоўваецца як перадвыбарчы штаб кандыдатаў у дэпутаты ад АГП па дзьвюх менскіх акругах Валянціны Палевіковай і Аляксандра Дабравольскага. Былі канфіскаваныя ўлёткі кандыдатаў і наклад газэты “Неделя”.Падчас ператрусу Валянціна Палевікова патэлефанавала старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, але і тая заявіла, што ў яе скончыўся працоўны дезнь.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








