У Гомелі дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі дэмакратычнага кандыдата
01.10.2004.
У Гомелі кандыдат у дэпутаты ад АГП Алесю Карніенка не ўдалося разьмясьціць у дзяржаўных друкарнях перадвыбарчыя ўлёткі. На фабрыцы “Палесдрук”, куды ён зьвярнуўся, дырэктарка Ларыса Пратасенка запатрабавала выкрасьліць усе згадкі пра Лукашэнку і аб`яўлены ім рэфэрэндум. Не даспадобы дырэктарцы прыйшліся і некаторыя іншыя месцы ў праграме кандыдата ў парлямэнт. Аднак Алесь Карнеенка адмовіўся ўносіць шматлікія праўкі – і дырэктарка адмовілася друкаваць ягоныя агітацыйныя матэрыялы, -- паведамляе Радыё Свабода.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








