Адзін з каардынатарыў руху «Зубр» Мікіта Сасім арыштаваны на 15 сутак.
30.09.2004.
Супрацоўнікі міліцыі спынілі М. Сасіма на вуліцы 22 верасьня і знайшлі ў яго ў пляцаку балончыкі з фарбай. М.Сасіма пратрымалі ў міліцыі ўсю ноч. Суд адбыўся без удзелу Мікіты Сасіма 24 верасьня. Каардынатара «Зубра» абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні дробнага хуліганства (арт. 156 КаАП). 29 верасьня Мікіту Сасіма затрымалі ў цэнтры МІнску і адвезьлі ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік.Паводле думкі актывістаў руху «Зубр», асноўная мэта арышту М. Сасіма – «нейтралізацыя лідэраў руху напярэдадні рэферэндуму».
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








