Штраф у памеры 70 базавых велічыняў (1 млн. 300 тыс. рублёў) пастанавіў спагнаць з галоўнага рэдактара газеты "Биржа информации" Алены Раўбецкай суд Ленінскага раёна г. Гродна. (прэсс-служба БАЖ)

2004 2004-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З такім вынікам 30-га верасня скончыліся слуханні адміністратыўнай справы, якую завяла супраць журналісткі пракуратура Ленінскага раёна Гродна. Суддзя Наталля Козел палічыла, што яна распаўсюдзіла праз СМІ несапраўдныя звесткі, якія зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта РБ (ч. 10 арт. 172 -1 КоАП). Пастанова канчатковая і абскарджанню ў парадку вытворчасці па справах аб адміністратыўных правапарушэннях не падлягае, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Слуханні па справе пачаліся 28-га верасня. Сведкамі па справе выступалі журналістка "Биржи информации" Наталля Макушына і галоўны рэдактар газеты "День" Мікола Маркевіч. Прадстаўніком спн. Раўбецкай у судзе выступаў кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў. Сведкі даводзілі, што ў публікацыі няма іншых звестак, акрамя ўсім вядомага паведамлення пра рэферэндум, а ўсё астатняе з`яўляецца меркаваннем журналіста. Аднак гэтыя аргументы суд не палічыў аб`ектыўнымі на падставе таго, што сведкі з`яўляюцца калегамі А. Раўбецкай і "зацікаўленыя ў зыходзе справы". Хадайніцтва адваката Аляксандра Бірылава аб правядзенні лінгвістычнай экспертызы публікацыі суддзя не задаволіла.

Пра тое, што супраць яе заведзена адміністратыўная справа, А. Раўбецкая даведалася 16-га верасня. Падставай для завядзення справы стаў артыкул "Предательство именем народа", апублікаваны на першай паласе газеты 9-га верасня (№36). Прэтэнзіі выклікаў наступны фрагмент публікацыі: "Референдум (а без него третьего срока не получить), объявленный господином президентом - это вызов обществу... Нужно обладать не только отсутствием совести, но и "господским" пренебрежением к плебсу…".

Суд палічыў, што артыкул распаўсюдзіў непраўдзівыя звесткі, якія "не адлюстроўваюць законнай падставы прызначанага ў адпаведнасці з артыкулам 85 Канстытуцыі рэферэндума, называючы рэферэндум "выклікам грамадству" з указаннем на адсутнасць сумлення". (Цытата з пастановы суда).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international