Над кандыдатам у дэпутаты з Барысаву Сяргеем Салашам навісла рэальная пагроза ўзбуджэньня крымінальнай справы

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 верасьня кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ з Барысаву Сяргея Салаша выклікалі ў гарадзкую пракуратуру. Намесьнік пракурора даў азнаёміцца кандыдату і ягонаму адвакату Аляксандру Галіеву з заявай ад 7 жніўня намесьніцы гарвыканкаму Шутко з просьбай узбудзіць супрць Сяргея Салаша крымінальную справу за быццам бы пагрозы ў яе адрас фізічнай расправы.
Спадарыня Шутко, якая з’яўляецца старшынёй гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовы Савет дэпутатаў, указала ў заяве, што Сяргей Салаш у 2003 годзе, а таксама ў жніўні 2004 году ў тэлефоннай размове пагражаў, што “разбярэцца” з ёй, “дабярэцца” да яе. Усе пагрозы быццам бы зьвязаныя з выбарчай кампаніяй і яе дзейнасьцю ў якасьці старшыні камісіі.
Сяргей Салаш даў намесьніку пракурора тлумачэньні, указаў, што нічога падобнага ён не казаў, тым болей, што падчас размовы з Шутко ён гаварыў па-беларуску, а яна, паколькі не валодае мовай, магла ягоныя словы няправільна зразумець.
Зараз вядзецца пракурорская праверка, і ў бліжэйшы час пракурор прыме рашэньне, ці ўзбуджаць супраць Сяргея Салаша крымінальную справу.
Сам Сяргей лічыць дадзеныя дзеяньні прадстаўніцы гарвыканкаму і пракуратуры палітычным ціскам падчас выбарчай кампаніі і скрайнім нежаданем адміністрацыі гораду дапусьціць ягонай дзейнасьці ў якасьці кандыдата ў дэпутаты.
Адвакат Аляксандр Галіеў ня выключае ўзбуджэньне крымінальнай справы па арт. 186 Крымінальнаяга кодэксу – “пагроза жыцьцю”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international