У Магілёве затрыманы сябра сойму Партыі БНФ

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 верасьня ў Магілёве быў затрыманы Зьміцер Салаў’ёў, намесьнік старшыні Рады Магілёўскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ і сябра сойму ПБНФ. Каля 23-00 Зьміцер Салаў’ёў наляпіў на слуп налепку “Народная кааліцыя “Пяцёрка плюс”, пасьля чаго быў затыманы нарадам міліцыі.
Сп. Салаў’ёў быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС г. Магілёва, дзе быў пратрыманы тры гадзіны. На Зьміцер Салаў’ёва быў складзены пратакол аб парушэньні арт. 172-3 КаАП РБ “Распаўсюджваньне друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем усталяванага парадку і не маючых выпускных дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прынясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”, што прадугледжвае пакараньне штрафам у памеры да 5 базавых адзінак. У сп. Салаў’ёва былі сканфіскаваныя некалькі асобнікаў налепак, улётак, брашура зь вершамі, артыкулы ды 2 кампутаровыя дыскеты. Зьміцер Салаў’ёў зьбіраецца абскаржваць дзеяньні міліцыі.
Падрыхтаваў Аляксей Колчын

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international