Галоўныя навіны
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Віцебску ўлады зьнялі двух кандыдатаў: Уладзіслава Токарава і Паўла Севярынца (Радыё Свабода)

29.09.2004.

17-я акруговая камісія Віцебску скасавала рэгістрацыю двух апазыцыйных кандыдатаў – Паўла Севярынца ды Ўладзіслава Токараваю Падставай для гэтага сталіся радыйныя выступы абодвух кандыдатаў, у якіх, на думку выбарчай камісіі, спадары Севярынец ды Токараў сьвядома абражалі прадстаўнікоў улады і Аляксандра Лукашэнку.

28 верасьня пасяджэньне выбарчай камісіі 17-й Горкаўскай акругі было пазачарговым, і, як лічыць лідэр “Маладой Беларусі” Павал Севярынец, відавочна прызначаным “зьверху”: “Яшчэ ўчора а 17-й гадзіне я размаўляў са старшынём камісіі, калі раздаваў свае ўлёткі, і ўсё было нармальна. А ў 21.20, праз чатыры гадзіны, яна патэлефанавала мне дахаты і сказала, што ў яе ёсьць непрыемныя для мяне навіны. Запрасіла на пасяджэньне, і вось – зьняцьцё! Думаю, што ўлады ацанілі размах мае агітацыйнае кампаніі – а гэта пакуль адзіная агітацыйная кампанія, якая вядзецца ў акрузе. І асноўны яе стрыжань – гэта сказаць “не” на рэфэрэндуме. Дарэчы, у тым выступе, за які мяне зьнялі, я прапанаваў сказаць “не” трэцяму тэрміну для Лукашэнкі 15 разоў”.

Паводле фармулёўкі старшыні камісіі Сьвятланы Мянжынскай, у сваім выступе на радыё спадар Севярынец “агулам абражаў прадстаўнікоў улады, вінавацячы іх у бюракратыі, хлусьні крадзяжах ды карупцыі, а Аляксандра Лукашэнку – ва ўсталяваньні ў краіне дыктатуры”.

Тыя самыя прэтэнзіі былі выказаны камісіяй і на адрас сябра партыі БНФ Уладзіслава Токарава, які адкамэнтаваў скасаваньне свае рэгістрацыі наступным чынам: “Я казаў толькі тое, што і так усім вядома – што час Лукашэнкі ўжо прайшоў. Ніякіх абразаў не было, а калі ён лічыць, што гэтым я яго абразіў, то няхай сабе падае на мяне ў суд. Усё гэта проста паказвае слабасьць улады на Беларусі. Яна нас проста баяцца!”

Уладзіслаў Токараў ды Павал Севярынец зьбіраюцца падаваць апэляцыю ў Цэнтральную выбарчую камісію. Калі ж скасаваньне рэгістрацыі пацьвердзяць і там, то яны абодва мяркуюць працягваць агітацыю ўжо не за сябе, але супраць рэфэрэндуму 17-га кастрычніка.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования