Прыватнай друкарні, якая надрукавала ўлёткі апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты, пагражае закрыцьцё

2004 2004-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
28 верасьня ў друкарню “Топ Тайп” наведаліся прадстаўнікі ўпраўленьня барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю. Кіраўніцтва фірмы лічыць, што такая цікавасьць праваахоўных органаў да іхнага прадпрыемства невыпадковая.

Афіцыйнай нагодай для праверкі стаў той факт, што друкарня пачала выконваць замову на выпуск перадвыбарчых улётак да таго, як Цэнтарвыбаркам перавёў грошы паводле адпаведных рахункаў-фактураў. Друкарня “Топ Тайп” пачала ўжо выконваць замову, бо кандыдатам на дэпутатаў патрэбныя агітацыйныя ўлёткі, але ж высьветлілася, што яна такім чынам парушае заканадаўства. Гаворыць дырэктар прадпрыемства Эдуард Гурбо: “Пакуль Цэнтарвыбаркам пералічыць, дык калі гэта будзе? Я ня ведаю. Кучу гадоў таму мы друкавалі таму ж Навасяду, дык яны пералічылі празь месяц ці паўтара. Дык надрукавалі ж”.

У друкарні “Топ Тайп” замову на выпуск агітацыйных улётак разьмясьцілі чатыры кандыдаты: Сьвятлана Каралёва, Аляксей Кароль, Алег Воўчак і Генадзь Ананьеў. Дырэктар прадпрыемства лічыць, што такім чынам улады спрабуюць перашкодзіць кандыдатам у часе выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international