У суботу 25 верасьня, падчас разгляду скаргі кандыдата ад партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада Андрэя Казановіча Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына нечакана распавяла анекдот: “Скажыце вы член партыі? Не я – яе мозг”. Было не смешна.

2004 2004-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітнекарэктны анекдот вымушаны былі выслухаць сябры ЦВК, старшыні акружных камісій, прэтэндэнты ў кандыдаты, прадстаўнікі партый, назіральнікі і журналісты. Чым была выкліканая такая своеасаблівая праява гумару старшыні Центрбвыбаркаму – застаецца толькі здагадвацца. Можа, суботні настрой, а можа і нешта іншае. Бо менавіта 25 верасьня, у суботу, стала вядома, што Аб’яднаная Грамадзянская партыя можа страціць 58 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, калі пацьвердзіцца інфармацыя пра прызнаньне Мінюстам нелегітымным VIII з’езда партыі, які адбыўся 29 жніўня. Інфармацыя аб тым, што з’езд прызнаны нелегітымным прагучала на Центрвыбаркаме пры разглядзе скаргі сябра АГП, Народнай артысткі Беларусі Зінаіды Бандарэнкі, якая вылучалася па Смаргонскай выбарчай акрузе № 61. Пры разглядзе скаргі старшыня Смаргонскай акурговай камісіі прадставіў ЦВК факс, ў якім паведамлялася, што Мінюст прызнаў з’езда АГП нелегітымным.

Варта адзначыць, што Андрэя Казановіч прэтэндэнт ад БСДП(НГ), пры разглядзе скаргі якога быў агучаны анекдот, быў незарэгістраваны па адной з тыповых для партыйных прэтэндэнтаў прычыне -- адсутнасць арганізацыйнай структуры партыі на тэрыторыі выбарчай акругі. Па гэтай жа прычные былі выключаныя з выбарчага працэсу шэраг партыйнх кандыдатаў. Напрыклад, 24 верасьня быў не зарэгістраваны Карпухін Уладзімір (Партыя камуністаў Беларуская, Мінская Шабанаўскай выбарчая акругі №93). Міхаіл Пліска сябра ЦВК з правам дарадчага голасу ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі выказаў сваё меркаваньне наступным чынам : “Сябры акруговых камсіій, паводле дзеючага заканадаўства не маюць права правяраць арганізацыя структуры партый. Сябры акруговай камісіі павінны былі зьвярнуцца ва ўпраўленьне юстыцыі с просьбай правесьці праверку: ці існуе гэтая арганізацыйная структура. А тут усё дзеяньне адбывалася наадварот. Напачатку сябры камісіі правялі сваю праверку, а пасьля патэлефанавалі ва ўпраўленьне юстыцыі, а ўпраўленьне юстыцыі, не выязджаючы на месца па тэлефоне прымае рашэньне, што структуры не існуе. Чаму вы патрабуеце выкананьня закону ад палітычных партыяў ды іншых структураў, а самі яго парушаеце? Калі ўпраўленьне юстыцыі не задаволеная дзейнасьцю структураў палітычных партыяў, то яно павінна вынесьці папярэджаньне, пра гэта гаворыцца ў Законе “Аб палітычных партыях”. І мы будзем зьвяртацца не толькі ў Міністэрства юстыцыі з просьбай адмяніць незаконныя рашэньні, але будзем і апеляваць да Генеральнага пракурора”.

Старшыня ліквідаванай Партыі Працы Аляксандра Бухвостаў (Васьняцоўскай выбарчай акругі №95) быў незраэсгірсваны па яшчэ адной тыповай прычыне – больш за 15% подпісаў прызнаныя недакладнымі. Усяго 15,4 % прызнаныя недакладнымі пры правядзеньні графалагічынй эксьпертызы. 24 версьня на паседжаньні Центрвыбаркаму Аляксандр Бухвостаў заявіў: “Я маю поўнае права не давяраць эксьпертызе і патрабаваць пераправерку экспертызы. Я хадзіў з ксеракопіямі падпісных лістоў у інстытут эксьпертызы і мне сказалі, што гэты подпісы нармальныя, але для правядзенья афіцыйнай эксьпертызы патрэбныя першыя экземляры, а яны знаходзяцца ў акруговай камісіі. Акруговая камісія сьпецыяльна так вяла працу, каб выключыць мяне з выбарчага працэсу. Я магу даказаць, што эксьпертыза была сфальсіфікаваная. Мы хадзілі да 9 чалавек, якія пісьмова пацьвердзілі, што і дату і подпіс паставілі ўласнаручна. Чаму яны не вераць гэтым людзям? Бачу, што тут задача не дапусьціць мяне да далейшага выбарчага працэсу. Таму я патрабую, каб была праведзеная паўторная незалежная эксьпертыза”. Алена Скрыган сябра ЦВК з правам дарадчага голасу ад Партыі камуністаў Беларускай выступіла ў абарону Аляксандра Бухвостава: “У гэтым выпадку чатыры подпісы вырашаюць лёс чалавека. Калі Цэнтральная выбарчая камісія пры паўторнай праверцы ўжо мела магчымасьць прызнаць два подпісы дакладнымі, то я ўпэўненая, што пры больш падрабязным разглядзе можна знайсьці яшчэ два подпісы, якія можна прызнаць дакладнымі. Хацелася, каб гэта было зроблена. Тут аказваецца ціск на палітычную партыю, якая была зачыненая, на прафсаюз, які таксама падвяргецца перасьледу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international