Актывіста «Зубра» затрымалі за распаўсюд незарэгістраванай газеты
27.09.2004.
Актывісту руху “Зубр” Станіславу Кучынскаму пагражае ўзбуджэннем крымінальнай справы міліцыя Івацэвічаў. Юнак быў затрыманы 25 верасня за распаўсюд газеты “Зубр”.У пастарунку малады чалавек правёў каля шасці гадзін. Увесь гэты час міліцыянты раіліся з кіраўніцтвам наконт таго, што рабіць з хлопцам. Яму казалі, што супраць яго будзе ўзбуджана крымінальная справа па факце графіці, якія апошнімі днямі з’явіліся ў Калінкавічах. Каля девяці гадзінаў вечара ў дачыненні яго быў складзены пратакол за парушэнне часткі 3 172-га артыкула Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных). Прыблізна ў 22 гадзіны Кучынскага адпусцілі.
Наступнай раніцай ў надзелю дахаты да маладога чалавека прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і зноў даставілі яго ў Івацэвіцкі ГУУС, дзе быў складзены пратакол па 143-м артыкуле КаАП (антысанітарыя). Пакуль невядома, ці будзе распачаты крымінальны пераслед юнака.(Хартыя-97)
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








