Зьявілася пагроза скасаваньня рэгістрацыі кандыдатаў, вылучаных зьездам АГП

2004 2004-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас паседжаньня Цэнтрвыбаркама 25 верасьня зьявіўся дакумэнт, які прымусіў ЦВК адкласьці разгляд скаргі Зінаіды Бандарэнкі. У камісію быў перададзены факс з Мін’юста, у якім сьцвярджаецца, што зьезд АГП, які яе вылучыў, нелегітымны.

Намесьнік міністра юстыцыі Валерый Міцкевіч, які зьяўляецца сябрам ЦВК, быў зьдзіўлены такім факсам са свайго ведамства, ён зазначыў, што гэта па-сутнасьці паперка, а не афіцыйны дакумэнт. Але ЦВК быў вымушаны адкласьці разгляд справы З. Бандарэнкі да серады, каб мець магчымасьць вывучыць сытуацыю дадаткова.

Калі выявіцца, што Мін’юст сапраўды прыняў нейкае рашэньне наконт зьезду АГП, то разам зь Зінаідай Бандарэнка могуць пацярпець і іншыя кандыдаты, вылучаныя гэтым зьездам. Прадстаўнік гэтай партыі Міхал Пліска сказаў, што ўсе дакумэнты з гэтага зьезду перададзеныя на праверку ў Мін’юст у чацьвер, і фактычна за дзень нейкую выснову Мін’юст зрабіць ня мог.
Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international